У РАГАЧОВЕ АДБЫЛІСЯ ЎРАЧЫСТАСЦІ ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА

З 1994 года ў Беларусі ў першую нядзелю першага восеньскага месяца адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. Сталіцай свята па чарзе робяцца розныя населеныя пункты. У гэтым годзе святочныя мерапрыемствы прайшлі 4 верасня ў горадзе Рагачове Гомельскай вобласці.

Прывітальнае слова да ўдзельнікаў свята накіраваў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел іерархі Беларускай Праваслаўнай Царквы: епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан, епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід, епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін. Дзень беларускага пісьменства стаў, згодна з традыцыяй, фінальным днём навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”.

У архіпастырскім слове да прысутных епіскап Стэфан адзначыў, што беларускае пісьменства цесна звязана з Царквой: усім вядомы імёны Сімяона Полацкага, Кірыла Тураўскага, Еўфрасінні Полацкай. Гэтыя асобы не толькі стаялі ля вытокаў беларускай літаратуры, але і былі падзвіжнікамі Праваслаўнай Царквы. Уладыка павіншаваў арганізатараў і гасцей свята, пажадаў ім дапамогі Госпада Іісуса Хрыста і Маці Божай, як паведамляецца на сайце Гомельскай епархіі.

Падчас адкрыцця першага ў Гомельскай вобласці Дома кнігі епіскап Стэфан падараваў бібліятэцы Дома кнігі Біблію.

У святкаванні Дня беларускага пісьменства прынялі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычных місій, дэлегацыі беларускіх дыяспар з 19 краін блізкага і далёкага замежжа, пісьменнікі і публіцысты з Беларусі і іншых краін. Святочная праграма налічвала каля 100 мерапрыемстваў.

Крыніцы: church.byeparhiya.by

1473071396_img_1408_01

1473071461_img_1349_01

1473071461_img_1399_01

Ответить

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

1 × 3 =

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.