Выпуск слухачоў катэхізатарскіх курсаў для дарослых Шчучынскага благачыння

Чарговы выпуск слухачоў катэхізатарскіх курсаў для дарослых Шчучынскага благачыння выйшаў са сцен нядзельнай школы храма Святога Архангела Міхаіла г. Шчучына.

4 чэрвеня, у сам Дзень Свята Троіцы, сцены Нядзельнай школы пакінулі дзесяць слухачоў катэхізатарскіх курсаў для дарослых Шчучынскага благачыння.

На працягу трох гадоў нядзельныя заняткі курсаў уважліва і заахвочана наведвалі два дзясяткі чалавек. На жаль, толькі палова з іх праявілі сур’ёзныя намеры і змаглі дайсці да выніка працы.

Пачынаючы з кастрычніка 2014 года і да мая (уключна) 2017 года яны праслухалі курсы лекцыйных нядзельных заняткаў па наступных прадметах:

Святое Пісанне Новага Запавета, выкладчык – святар Ігар Каласоўскі, кандыдат багаслоўя;

Святое Пісанне Старога Запавета, выкладчык – святар Аляксандар Лябедзіч, бакалаўр багаслоўя;

Гісторыя Праваслаўя на Землях Белай Русі, выкладчык – святар Сергій Сямашка, бакалаўр багаслоўя;

Асновы рэлігіязнаўства, выкладчык святар Георгій Сіняўскі, бакалаўр багаслоўя;

Літургіка і дадатковы курс Асновы Праваслаўнага іканапісу, выкладчык- святар Святаслаў Еўтушык;

Асноўнае багаслоўе, выкладчык – матушка Вольга Талмазан, выпускніца СЦБУ.

Па выніках трохгадовага працэсса навучання благачынным Шчучынскай акругі святаром Аляксандрам Пасцярняком было прынята вырашэнне аб уручэнні слухачам пасведчанняў аб заканчэнні катэхізатарскіх курсаў. Прыемнай ноткай душэўнай асалоды сталі падарункі і агульная вячэра.

Святар Сергій Сямашка
Фота аўтара

По материалам сайта orthos.org