XXII МІЖНАРОДНАЯ НАВУКОВА-АСВЕТНІЦКАЯ ЭКСПЕДЫЦЫЯ «ДАРОГА ДА СВЯТЫНЯЎ»

Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да Святыняў» з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга адбываецца штогадова ў першы тыдзень верасня напярэдадні Дня беларускага пісьменства.

Традыцыйна экспедыцыя пачалася 2 верасня ў Свята-духава кафедральным саборы ў Мінску. Шлях паломнікаў сёлетняй экспедыцыі прайшоў праз Баранавіцкі, Івацэвіцкі, Бярозаўскі, Пружанскі, Свіслацкі, Бераставіцкі, Гродзенскі раёны.

Скончылася 22-ая экспедыцыя ў Шчучыне, дзе ў адзначэнне Дня беларускага пісьменства раніцай 6 верасня ў Богаяўленскім храме была адслужана святочная Літургія, якую здзейснілі архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій і духоўны кіраўнік экспедыцыі «Дарога ды святыняў» епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін. Архіпастыру саслужылі: старшыня Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Сергій Гардун, які ў ходзе экспедыцыі быў захавальнікам Жыватворнага агню ад Гроба Гасподняга, і клірыкі Гродзенскай епархіі.

Протаіерэй Сергій Гардун абвясціў прывітальнае слова мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, да арганізатараў, удзельнікаў і гасцей свята беларускага пісьменства.

У рамках мерапрыемстваў місіянеры наведалі школы, бальніцы, сацыяльныя установы, храмы і манастыры гарадоў і населеных пунктаў, праз якія праходзіць маршрут экспедыцыі, пасадзілі дрэвы у Садах Малітвы па усіх адрасах наведвання Святыняў. Адбыліся шматлікія навукова-асветніцкія і творчыя сустрэчы з жыхарамі раёнаў, вернікамі, навучальнай і працоўнай моладдзю, падапечнымі сацыяльных устаноў.

Акрамя духавенства ў мерапрыемствах экспедыцыі прымалі удзел вядомыя пісьменнікі, дзеячы навукі і культуры, мастацтваў, вытворцы, педагогі, артысты, журналісты, прадстаўнікі міністэрстваў, ведамстваў, грамадскіх аб’яднанняў. Нязменным арганізатарам “Дарогі да Святыняў” з’яўляецца пісьменніца, журналіст Ніна Загорская.

Сумеснымі намаганнямі царквы і ўлад ажжыцявілася чарговая ХХІІ Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя. Гэта штогадовая падзея з’яўляецца прыкладам царкоўна-дзяржаўнага супрацоўніцтва дзеля духоўнага умацавання беларусаў.

06_09_2015_vladyka_07 06_09_2015_vladyka_06 06_09_2015_vladyka_05 06_09_2015_vladyka_04 06_09_2015_schuchin_06 06_09_2015_schuchin_05 06_09_2015_schuchin_02

Фота: сайт Гродзенскай епархіі

Официальный сайт Синодального отдела религиозного образования и катехизации Белорусского Экзархата

Ответить

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

шестнадцать − 2 =