Віцебская абласная бібліятэка запрашае прыняць удзел у ІV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Віцебскі край», прысвечанай 80-годдзю ўтварэння Віцебскай вобласці.
Арганізатары канферэнцыі:
Дзяржаўная ўстанова «Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна»
Установа адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава», кафедра гісторыі Беларусі
Час правядзення: 22 лістапада 2018 года
Месца правядзення: ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна» (Рэспубліка Беларусь, г. Віцебск, вул. Леніна, д. 8а)
Праблемнае поле канферэнцыі:
- Віцебская вобласць у кантэксце гісторыі краіны
- Гісторыя і культура Падзвіння (ад старажытнасці да сучаснасці). Крыніцы па гісторыі Падзвіння
- Малая радзіма: гісторыя родных мясцін
- Гісторыя краязнаўства
- Этнаграфія і фальклор
- Літаратуразнаўства і мовазнаўства
- Праблемы архівазнаўства і археаграфіі
- Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства
- Музейнае краязнаўства
- Экскурсійная справа і краязнаўства
- Царкоўнае краязнаўства
- Праблема падрыхтоўкі і выдання краязнаўчай літаратуры
- Краязнаўства ў вучэбна-выхаваўчым працэсе
Мовы канферэнцыі: беларуская, руская, украінская, польская
Умовы ўдзелу:
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна не пазней за 15 кастрычніка 2018 года накіраваць на электронны адрас аргкамітэта kray@vlib.by тэкст даклада, а таксама заяўку з указаннем наступных звестак:
прозвішча, імя, імя па бацьку;
вучоная ступень, званне;
месца работы, пасада;
паштовы адрас (службовы і дамашні);
тэлефон з указаннем кода горада;
e-mail;
тэма даклада;
форма ўдзелу (вочная ці завочная);
патрэба ў зборніку матэрыялаў канферэнцыі (колькасць экзэмпляраў для набыцця)
Плануецца выданне зборніка. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў для ўдзелу ў канферэнцыі і артыкулаў для апублікавання. Друкаваны варыянт зборніка будзе распаўсюджвацца па сабекошце па папярэдняй замове, пададзенай пры рэгістрацыі ўдзельнікаў канферэнцыі. Электронны варыянт будзе размешчаны на афіцыйным сайце Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна ў фармаце даступным для скачвання.
Патрабаванні да афармлення дакладаў:
- прозвішча, імя, імя па бацьку (поўнасцю) аўтара /суаўтара, горад, краіна, назва даклада.
- Аб’ём даклада з ілюстрацыямі і дадаткамі – не больш за 7 старонак фармата А4, Times New Roman, 13 кегль, палутарны міжрадковы інтэрвал, тып файла – doc ці rtf (Microsoft Word). Палі – 25 мм з усіх бакоў. Абзацны водступ – 1,25 см.
- Спіс выкарыстаных крыніц афармляецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку.
- Тэксты дакладаў неабходна прыслаць у электронным варыянце ў рэдактары MS Word.
Патрабаванні да электронных прэзентацый:
- Тып файла – ppt Microsoft Power Point
Выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне – за кошт камандзіруючых арганізацый.
Каардынатары:
Рагачова Ларыса Іванаўна,
загадчык аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна
Тэлефоны:
+375(212) 67 49 11,
Е-mail: kray@vlib.by
Дулаў Анатоль Мікалаевіч,
загадчык кафедры гісторыі Беларусі ВДУ імя П.М. Машэрава
Тэлефон:
+375(29) 668 58 07
Е-mail: kryn2013@yandex.ru