Центр

Цэнтр праваслаўнага краязнаўства і нацыянальнай культуры

Асноўнае ў дзейнасці Цэнтра праваслаўнага краязнаўства і нацыянальнай культуры: пошук, вывучэнне, сістэматызацыя, падрыхтоўка матэрыялаў і трансляцыя звестак па праваслаўным краязнаўстве малой радзімы (гісторыя мінулага і сучаснага праваслаўных храмаў, жыццёвы і духоўны подзвіг новамучанікаў і спавядальнікаў як сімвалаў хрысціянскай маральнасці; збор матэрыялаў аб жыцці і дзейнасці асветнікаў, праваслаўных падзвіжнікаў і святых, з якімі непарыўна звязана гісторыя станаўлення беларускай культуры; жыццёвыя гісторыі знакамітых і простых людзей роднага краю; матэрыялы па вывучэнні ўласных радаводаў; звесткі пра гістарычныя падзеі і помнікі архітэктуры роднага краю); стварэнне рэспубліканскага банка даных па наступных кірунках: “Праваслаўныя храмы”, “Праваслаўная гісторыя ў асобах”, “Турыстычныя маршруты па святых мясцінах Беларусі”, “З гісторыі ўласнага роду”, “Імёны. Падзеі. Памяць”; арганізацыя і правядзенне тэматычных навукова-даследчых конкурсаў сярод навучэнскай, студэнцкай моладзі і зацікаўленых дарослых; удзел у правядзенні мерапрыемстваў культуралагічна-выхаваўчай тэматыкі ўстаноў дзяржаўнай і рэлігійнай сістэмы адукацыі; узаемадзеянне са СМІ па пытаннях дзейнасці Цэнтра.

Атрыманыя вынікі даследаванняў, сістэматызаваныя Цэнтрам праваслаўнага краязнаўства і нацыянальнай культуры ў рэспубліканскі банк даных, будуць садзейнічаць комплекснаму вывучэнню роднага краю, захаванню і зберажэнню духоўнай спадчыны беларускага народа; станаўленню духоўна-маральных асноў асобы, выхаванню яе ў павазе да традыцый і веры продкаў, уласнай сям’і, у гонары за сваю Айчыну; таксама могуць быць запатрабаваны як у царкоўна-гістарычнай навуцы, так і ў педагагічнай дзейнасці пры вывучэнні прадметаў краязнаўчага кампанента ў навучальных установах; выкарыстаны паломнікамі і турыстамі пры наведванні святых мясцін беларускай зямлі.

Дырэктарам Цэнтра праваслаўнага краязнаўства і нацыянальнай культуры  прызначана ПАДЛІПСКАЯ Зоя Іванаўна, член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2001), выдатнік друку Беларусі (2013).