Да 1025-годдзя Полацкай епархіі: мерапрыемства ў Паставах

Па благаславенню архіепіскапа Полацкага і Глыбокскага Феадосія ў Паставах праводзіцца шэраг мерапрыемстваў да 1025-годдзя Полацкай епархіі. 9 лістапада 2017 г. ў Пастаўскім раённым Доме культуры адбылася тэматычная вечарына «Полацкая епархія: гісторыя і сучаснасць».

У зале сабралiся прадстаунiкi мясцовай улады, настаунiкi, шмат моладзi.

Пачаў вечарыну намеснік старшыні райвыканкама Юрый Мікалаевіч Кісялёў. У сваім выступе ён адзначыў актыўны ўдзел праваслаўнай моладзі ў культурным і духоўным жыцці Пастаўшчыны, а таксама сказаў, што нам вельмі пасчасціла жыць на гэтай зямлі, «дзе сапраўды жыве Бог».

Выхаванцы Нядзельнай школы пры храме Свяціцеля Мікалая ў горадзе Паставы падрыхтавалі інсцэніроўку «Полаччына – зямля святой Еўфрасініі», у якой пранікнённыя вершы, аповеды і спевы суправаджаліся відэапрэзентацыяй. У іх выкананні прагучала і новая песня «Еўфрасінія», напісаная выпускнікамі нядзельнай школы – кампазітарам Святланай Пусько на словы Раісы Нікіфаравай.

Выхаванцы Пастаўскай школы мастацтваў і Цэнтра дзіцячай творчасці падрыхтавалі свае музычныя падарункі.

Са словам настаўлення да прысутных звярнуўся настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў гораде Паставы протаіерэй Валерый Пашкевіч. Святар павіншаваў усіх са святам – з юбілеем Полацкай епархіі, якая з’ўляецца калыскай духоўнай культуры Беларусі.

Цікавым і змястоўным быў выступ нашага госця – Аляксандра Антонавіча Цітаўца, кандыдата філасофскіх навук, дацэнта кафедры філасофіі і метадалогіі навукі факультэта філасофіі і сацыяльных навук(ФФСН) Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У сваім выступе ён ўспомніў некаторыя старонкі гісторыі Полацкай епархіі і адзначыў, што ўклад Еўфрасініі Полацкай, Францішка Скарыны і многіх іншых прадстаўнікоў Полацкай зямлі, якія пайшлі за Хрыстом, у дзяржаўнае, культурнае, духоўнае, адукацыйнае жыццё Беларусі заўжды быў і застаецца велізарным. Аляксандр Антонавіч назваў Полацк «эпіцэнтрам духоўнасці» і «выпай Бяспекі».

У Пастаўскім Доме рамёстваў «Стары млын» зараз таксама праходзіць мастацкая выстава карцін Алеся Цыркунова, прысвечаная 500-годдзю выдання Бібліі Францішкам Скарынам.

Н.Ф. Пракапович, Поставское благочиние

По материалам сайта Полоцкой епархии eparhia992.by