Да вытокаў духоўнасці і маральнасці праз праваслаўную кнігу

З 22 па 24 сакавіка 2022 г. ў епархіяльнай бібліятэцы пры Свята-Міхайлаўскім кафедральным саборы г. Ліды, якая дзейнічае пры філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 4” ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”, быў рэалізаваны выставачны праект “Да вытокаў духоўнасці і маральнасці праз праваслаўную кнігу”.

Дадзены праект прымеркаваны да значнай падзеі ў гістарычнай памяці нашага народа – святкаванню 1030-годдзя знаходжання Праваслаўя на беларускай зямлі. Гэтаму знамянальнаму юбілею ў Беларускай Праваслаўнай Царкве прысвечаны ўвесь 2022 год.

Арганізатарамі выставачнага праекта выступілі Лідская епархія Беларускага Экзархата Рускай Праваслаўнай Царквы, дзяржаўная ўстанова культуры “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” пры падтрымцы аддзелаў адукацыі і культуры Лідскага выканаўчага камітэта.

Экспазіцыя дэманстравала як старадрукаваную царкоўную літаратуру, так і змяшчала выданні праваслаўнай літаратуры сучаснай рэдакцыі.

Самы ўнікальны экспанат – “Мінея”, адна з набажэнскіх кніг, выдадзеная ў 1724 годзе. У наведвальнікаў з’явілася магчымасць не толькі пабачыць рарытэт, але і дакрануцца да яго, пагартаць і адчуць дух таго часу. Не меньшай увагі вартыя выданні ХІХ стагоддзя. Цікавасць уяўляюць кнігі не толькі па сваім унутраным напаўненні, але і па знешнім афармленні – вокладкі некоторых выкананы з дрэва і абцягнуты скурай, а папера нават сёння пахне ладанам і воскам. Усе прадстаўленыя старадрукі захоўваюцца ў сучасных лідскіх храмах. Некаторыя і па сённяшні дзень выкарыстоўваюцца падчас набажэнстваў.

У сучасных кніжных выданнях, прадстаўленных на выставе, адлюстраваны шлях Беларускай Праваслаўнай Царквы, гісторыя і лёс яе храмаў і святынь. Экспанаваліся жыціі вялікіх беларускіх падзвіжнікаў і святых. Гэта частка выставы стала свайго роду візіткай епархіяльнай бібліятэкі пры Свята-Міхайлаўскім кафедральным саборы г. Ліды. Яе фонд налічвае больш за 2,5 тысяч экзэмпляраў. Чытач можна знайсці літаратуру духоўнай накіраванасці на любы густ і ўзрост.

– Праз друкаванае слова чалавек далучаецца да духоўнай мудрасці, – адзначае сакратар Лідскай епархіі, куратар епархіяльнай бібліятэкі протаіерэй Максім Цыгель. – Таму асноўная мэта выставачнага праекту – паказаць прыгажосць праваслаўнай кнігі, прывіць цікавасць да чытання і ўвогуле да кнігі. Ніколі не пакідайце кнігу і рабіце правільны выбар літаратуры, якую берыцё ў рукі, дзеля якой адчыняеце сваё сэрца.

Працягам выставы сталі сустрэчы духавенства Лідскай епархіі з навучэнцамі дзяржаўных устаноў адукацыі г. Ліды. Святары кампетэнтна, цікава і ў той жа час вельмі даступна распавядалі дзецям пра гісторыю Праваслаўя на беларускіх землях, пра ролю Царквы ў станаўленні і развіцці нашай дзяржавы, пра неабходнасць захавання памяці пра мінулае сваёй Айчыны, пра выхаванне беражлівых адносінаў да духоўнай і культурнай спадчыны беларускага народа. Рабяты змаглі адкрыць для сябе шмат новага і цікавага, а таксама атрымаць адказы на хвалюючыя пытанні.

Мы спадзяемся, што выставачны праект не толькі знайшоў сваіх прыхільнікаў, але і выканаў галоўную мэту – фарміраванне духоўна-маральных каштоўнасцей у падрастаючага пакалення. А што можа паслужыць для гэтага лепшым падмуркам, чым праваслаўныя традыцыі беларускага народа, якія выкрышталізоўваліся на працягу стагоддзяў?

Марцінкевіч Дар’я Антонаўна, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынга ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”

Фото

Православные библиотеки Беларуси