Духоўна-маральнае выхаванне школьнікаў: яго сучасны стан і перспектывы

13 снежня 2018 года ў ДУА «Велікасельскай ДС-СШ» адбыўся раенны семінар для кіраўнікоў навучальных устаноў Шаркаўшчынскага раена Віцебскай вобласці. Прадстаўнікі сферы адукацыі разважалі на тэму духоўна-маральнага выхавання школьнікаў. Удзел у рабоце семінара прынялі: архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій, благачынны Шаркаўшчынскага раёна протаіерэй Пётр Бараноўскі і ўсе святары праваслаўных храмаў рэгіену.

На тэму «Духоўна-маральнае выхаванне школьнікаў: яго сучасны стан і перспектывы» падчас работы семінару разважалі: намеснік старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі, кіраўнік аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Полацкага епархіяльнага упраўлення Кагалёнак Лілія Іванаўна, намеснік начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Кацярына Рыгораўна Міхнёнак, першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» Міхаіл Часлававіч Пугаўка, госці з Полацка і кіраўнікі навучальных устаноў раёна.

Адным з самых значных момантаў рабочай сустрэчы дырэктараў школ стала выступленне архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага Феадосія. Яго Высокапраасвяшчэнства ў сваім выступленні закрануў важнейшыя праблемы сучаснасці ў галіне выхавання дзяцей і выказаў свае бачанне таго, як павінны працаваць школа, сям’я, храм і мясцовыя ўлады, каб выхаваць падрастаючае пакаленне гарманічнымі асобамі, з развітым пачуццем сацыяльнай адказнасці і хрысціянскай маралі, навучыць іх жыць у грамадстве.

Усім кіраўнікам для іх навучальных устаноў уладыка у якасці падарунка прывез літаратуру духоўнай тэматыкі. Як дарослыя, так і дзеці атрымалі ад уладыкі Феадосія нацельныя крыжыкі.

І хоць дзяцей у Велікасельскай ДС-СШ сення ўжо не так шмат, усе яны ў поўнай ступені ўключаны ў цікавы адукацыйны і выхаваўчы працэсы школы, якая стала для сваіх вучняў другім домам і садзейнічае іх усебаковаму развіццю.

Пацверджаннем гэтаму стаў і той факт, што менавіта вучні разам з намеснікам дырэктара школы Ірынай Рычардаўнай Рымдзёнак у межах семінару дырэктараў школ адкрылі выставу іканапісных работ мастачкі з Маладзечна Ядзвігі Сянько. Па благаслаўленні мітрапаліта Філарэта вось ужо на працягу 20 год таленавітая жанчына піша спіскі з вядомых у праваслаўным свеце ікон. А ўвогуле сярод яе работ – праваслаўныя і каталіцкія іконы, карціны на біблейскія сюжэты. Адну са сваіх ікон мастачка Ядзвіга Сянько, якая прысутнічала на адкрыцці выставы, падарыла архіепіскапу Полацкаму і Глыбоцкаму Феадосію. Шчырыя словы ўдзячнасці жанчына выказала ўсяму калектыву школы і асабліва дзецям, якія праз яе творчасць (іконы, якія былі прадстаўлены на выставе) падрабязна, глыбока і надзвычай цікава расказалі ўсім прысутным аб праваслаўных святынях.

По материалам сайта Полоцкой епархии eparhia992.by