«Беларуская думка» – грамадска-палітычны і навукова-папулярны часопіс Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, рэкамендаваны Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй.
У снежаньскім нумары журнала надрукаваны артыкул протаіерэя Сергія Гардуна “Праваслаўе як падмурак беларускай нацыі.” Аўтар сцвярджае, што фарміраванне беларускага народа на ўсіх гістарычных этапах адбывалася пад непасрэдным уплывам Праваслаўя. Прыводзяцца цікавыя прыклады, якія на розных этапах спрыялі або перашкаджалі гэтаму працэсу. У артыкуле раскрыты канкрэтныя гістарычныя факты, на якія ўпершыню звяртаецца ўвага ў навуковым абароце.
Артыкул даступны ў электронным выглядзе, спасылка на тэкст артыкула.
Крыніца: beldumka.belta.by