ПРЫВІТАЛЬНАЕ СЛОВА МІТРАПАЛІТА МІНСКАГА І ЗАСЛАЎСКАГА ПАЎЛА ПАТРЫЯРШАГА ЭКЗАРХА УСЯЕ БЕЛАРУСІ УДЗЕЛЬНІКАМ УРАЧЫСТАСЦЯЎ, ПРЫСВЕЧАНЫХ ДНЮ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА

Ваша Прэасвяшчэнства!

Дарагія браты і сёстры!

 

Cардэчна віншую вас з Днём беларускага пісьменства! Вельмі прыемна вітаць вас, удзельнікаў свята, у 23-й сталіцы беларускага пісьменства – горадзе Рагачове.

Гісторыю развіцця беларускага асветніцтва нельга ўявіць без святой ігуменні Полацкай Еўфрасінні. Сёлета мы адзначаем 950-годдзе заснавання ёю бібліятэкі Сафійскага сабора горада Полацка – першай бібліятэкі на беларускай зямлі.

Царква здаўна стаяла на чале адукацыйнага, выхаваўчага і культурнага працэсаў, ад якіх залежыць развіццё грамадства. Нашы продкі навучаліся па такім кнігам, як Евангелле, Псалтыр, Жыціі святых. Вучыўся наш народ не толькі грамаце, але і таму, что ёсць дабро, а што – зло.

Ад таго, што мы чытаем, залежаць нашы ідэалы, а гэта азначае – наша будучыня. Усё больш папулярнымі, асабліва сярод моладзі, становяцца сёння электронныя сродкі інфармацыі. Яны, зразумела, будуць развівацца, але вельмі важна падкрэсліць каштоўнасць добрай кнігі – крыніцы мудрасці, якая дапамагае выхаваць каштоўнасці, неабходныя для духоўна трывалага грамадства. Літаратура сёння настолькі разнастайная, што перад чытачом стаіць задача выбраць для сябе самае лепшае – тое, што спрыяе ўмацаванню маральных асноў.

Натхняючыся прыкладамі духоўных подзвігаў беларускіх асветнікаў, мы ўсведамляем іх уклад у развіццё свайго народа. Дзякуючы іх намаганням беларусы фарміравалі сябе такімі, якія яны ёсць: маральна чыстымі, інтэлектуальна развітымі, фізічна моцнымі, адданымі сваёй Айчыне, свайму народу, сваім братам і сёстрам.

Ад усёй душы хочацца горача павітаць асветнікаў сённяшняга дня. Шчыра віншую ўдзельнікаў ХХІII Міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў” з заканчэннем паломніцкага шляху. Пачаўшы свой шлях у г. Мінску, вы натхнёна пранеслі Благадатны агонь ад Гроба Гасподняга па беларускай зямлі і завяршаеце сваё шэсце ў г. Рагачове. Падчас навукова-асветніцкай экпедыцыі вамі былі праведзены шмат духоўна насычаных мерапрыемстваў, якія прынясуць свой плён на карысць беларусаў.

Нашы сённяшнія мерапрыемствы займаюць важнае месца сярод самых значных падзей Года культуры ў Беларусі. Асобна дзякую прадстаўнікам дзяржаўнай улады за супрацоўніцтва.

Жадаю ўдзельнікам і гасцям свята спакою на душы, здароўя, дабрабыту і міру. Хочацца верыць, што кніжная культура беларусаў будзе развівацца з усёй паўнатой духоўнай глыбіні дзеля росквіту нашай Айчыны.

Няхай Гасподзь зберажэ вас на многая лета!

 

+ ПАВЕЛ

мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі,

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі

4 верасня 2016 г., Мінск

Ответить

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.