Рэспубліканскія краязнаўчыя праваслаўныя чытанні навучэнцаў “Праваслаўнае краязнаўства як рэсурс духоўна-маральнага станаўлення асобы”

29-30 кастрычніка 2025 года па благаславенні Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі адбыліся Рэспубліканскія краязнаўчыя праваслаўныя чытанні навучэнцаў “Праваслаўнае краязнаўства як рэсурс духоўна-маральнага станаўлення асобы”.

Чытанні праводзіліся з мэтаю далучэння навучэнцаў да каштоўнасцей праваслаўнага хрысціянства, абагульнення і далейшага выкарыстання напрацовак у кірунку праваслаўнага краязнаўства ў адукацыйным працэсе.

Арганізатарамі чытанняў выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Сінадальны аддзел Беларускай Праваслаўнай Царквы па катэхiзацыi, Галоўнае ўпраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, Установа адукацыі “Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства”, Цэнтр праваслаўнага краязнаўства і нацыянальнай культуры Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па катэхiзацыi, упраўленне адукацыі Слонімскага райвыканкама.

Адбываліся Рэспубліканскія краязнаўчыя праваслаўныя чытанні ў Свята-Успенскім Жыровіцкім стаўрапігіяльным мужчынскім манастыры (29 кастрычніка) і Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства (30 кастрычніка).

У мерапрыемстве бралі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі духавенства Беларускай Праваслаўнай Царквы, дзяржаўных устаноў і грамадскіх аб’яднанняў, навучэнцы і педагагічныя работнікі з усіх рэгіёнаў краіны.

Адразу пасля прыезду ўдзельнікаў чытанняў гасцінна сустрэлі ў Мінскай духоўнай семінарыі, дзе да педагогаў і навучэнцаў са словамі вітання і благаславення звярнуўся рэктар семінарыі протаіерэй Віктар Васілевіч, які перадаў у дар навучэнцам выданні Мінскай духоўнай семінарыі і пажадаў поспехаў у вучобе і даследчай дзейнасці.

Пленарнае пасяджэнне рэспубліканскіх праваслаўных краязнаўчых чытанняў, якое пачалося з агульнай малітвы, адбывалася ў актавай зале Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра.

Вітальнае слова Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі да ўдзельнікаў праваслаўнага краязнаўчага форуму зачытаў прарэктар па выхаваўчай рабоце Мінскай духоўнай семінарыі іерэй Арцемій Кірко.

Благаслаўляючы ўдзельнікаў краязнаўчых праваслаўных чытанняў, Высокапраасвяшчэннейшы ўладыка Веніямін пажадаў педагогам Божай дапамогі ў справе выхавання беларускай моладзі ў любові да сваёй зямлі, у павазе да яе праваслаўных святынь, а юным даследчыкам – малітоўным заступніцтвам Прасвятой Багародзіцы абраць правільны шлях у жыцці, стаць годнымі прадстаўнікамі нашай Айчыны і прадаўжальнікамі добрых спраў сваіх папярэднікаў.

Зварот да ўдзельнікаў чытанняў Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Іванца Андрэя Іванавіча зачытала дырэктар Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства Алена Уладзіміраўна Ануфровіч.

Ад Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама з прывітальным словам да ўдзельнікаў рэспубліканскіх чытанняў звярнулася першы намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення адукацыі Галіна Уладзіміраўна Курганская.

На пленарным пасяджэнні, мадэратарам якога з’яўлялася Алена Уладзіміраўна Ануфровіч, прагучалі даклады:

 Стварэнне адзіных падыходаў да арганізацыі ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі па духоўна-маральным выхаванні як умова фарміравання ў навучэнцаў грамадзянскасці, патрыятызму і павагі да традыцый малой радзімы, Валько Святлана Віктараўна, начальнік упраўлення адукацыі Слонімскага райвыканкама;

Супрацоўніцтва ў галіне праваслаўнага краязнаўства, Падліпская Зоя Іванаўна, дырэктар Цэнтра праваслаўнага краязнаўства і нацыянальнай культуры Беларускай Праваслаўнай Царквы;

 Фарміраванне духоўна-маральных каштоўнасцей навучэнцаў устаноў адукацыі ў рамках краязнаўчай дзейнасці ў Слонімскім благачынні, Генадзь Логін, протаірэй, кандыдат багаслоўя, магістр гістарычных навук, выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі, адказны за арганізацыю работы Навагрудскай епархіі ў галіне царкоўнага краязнаўства;

 Высокаўская Крыжаўздзвіжанская царква ў перыяд сацыяльна-палітычных трансфармацый (1921-1960): гісторыя прыходу і духавенства ва ўмовах змены дзяржаўных рэжымаў, Траццякоў Яўген, навучэнец ДУА «Воўчынская сярэдняя школа» Камянецкага раёна;

Старадрукаванае выданне Новага Запавету. Са збору гісторыка-краязнаўчага музея Красненскай сярэдняй школы, Аснач Мікіта, навучэнец ДУА «Красненская сярэдняя школа» Гомельскага раёна;

Цэрквы Дзераўноўскай парафіі, Несцяровіч Аляксандра, навучэнка ДУА «Дзераўноўская базавая школа Слонімскага раёна»;

Ад фрэскі да нейрасеткі: вобраз новага пакалення, Фінская Марыя, навучэнка ДУА «Каралёвастанскай базавай школы» Мінскага раёна;

Лёсы служыцеляў Ільінскага храма, Кузняцоў Арцём, навучэнец ДУА «Гімназія № 1 г. Орша імя Г.В.Сямёнава».

Пасля пленарнага пасяджэння Каардынатар па ўзаемадзеянні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквы Ларыса Васільеўна Емяльянчык адзначыла важнасць агульных намаганняў у справе вывучэння і даследавання праваслаўнага краязнаўства, высокі ўзровень даследчых работ навучэнцаў і пажадала ўдзельнікам традыцыйных рэспубліканскіх краязнаўчых праваслаўных чытанняў далейшых поспехаў.

Затым удзельнікі чытанняў усклалі кветкі на магілу Ганаровага Патрыяршага Экзарха мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) і сумесна з протаіерэем Вадзімам Пятліцкім, благачынным Слонімскай царкоўнай акругі, памаліліся на ліціі аб супакаенні ўладыкі Філарэта і памерлых братоў абіцелі.

Напрыканцы мерапрыемства для ўдзельнікаў чытанняў была наладжана экскурсія па Мінскай духоўнай семінарыі і Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры.

30 кастрычніка 2025 года, на другі дзень рэспубліканскіх краязнаўчых праваслаўных чытанняў, педагогі і навучэнцы наведалі музей Храма-помніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі выратаванню Айчыны нашай, Крыпту Храма-помніка, а таксама сустрэліся з протаіерэем Фёдарам Поўным, старшынёй Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па супрацоўніцтве са свецкімі ўстановамі адукацыі, які сардэчна прывітаў педагогаў і юных даследчыкаў і звярнуўся з настаўленчым словам да ўдзельнікаў чытанняў.

Прэзентацыя даследчых матэрыялаў навучэнцаў у кірунку праваслаўнага краязнаўства атрымала працяг падчас работы секцый на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

Мадэратарамі секцыі “Голас праваслаўных святынь” выступілі Самковіч Вольга Мікалаеўна, загадчык рэсурснага цэнтра па патрыятычным выхаванні Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства, і іерэй Іаан Барысевіч, намеснік старшыні Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па катэхізацыі.

Падчас работы секцыі прагучалі даклады навучэнцаў:

Блаславенне на подзвіг, Клім Дмітрый, навучэнец 11 класа ДУА «Гімназія № 25 імя Рымы Шаршнёвай г. Мінска»;

 Традыцыя прыкладання каменя ў Дастоеўскім і Мотальскім мікрарэгіёнах, Шэляговіч Ксенія, навучэнка ДУА «Дастоеўская сярэдняя школа імя Ф.М. Дастаеўскага» Іванаўскага раёна;

Храм Праабражэння Гасподняга – мінулае і сучаснасць, Якіменка Юлія, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 15 г. Барань Аршанскага раёна»;

Другое жыццё Свята-Міхайлаўскага храма, Сцепанец Андрэй, навучэнец ДУА «Гімназія № 36 г. Гомеля імя І. Мележа»;

Голас надзеі ў каменных сценах: роля святароў у жыцці прыхода храма Уваскрэсення Хрыстова горада Ашмяны ў сярэдзіне ХХ – пачатку ХХІ стст., Чаплінскі Канстанцін, навучэнец ДУА «Навасёлкаўская сярэдняя школа Ашмянскага раёна»;

 Гісторыя аднаго храма: ад заснавання да нашых дзён, Поршнеў Яўген, Блашко Канстанцін, навучэнцы ДУА «Круглянскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Вясёлка»;

 Храмы Дукоры ў люстэрку часу, Івойлава Дар’я, навучэнка ДУА «Дукорская сярэдняя школа» Пухавіцкага раёна;

Гісторыя Антоніевай пустыні скрозь стагоддзі… Кальдзяцоў Вадзім, Мяркулава Паліна, навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа № 135 г. Мінска імя У.І. Воранава».

Мадэратарамі секцыі “Край, асвечаны верай” выступілі Кравец Аляксандра Яўгенаўна, загадчык аддзела краязнаўства і патрыятычнага выхавання Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства, і іерэй Дзімітрый Дудкін, сакратар Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па катэхізацыі.

Падчас работы секцыі прагучалі даклады навучэнцаў:

Страчаныя культавыя аб’екты як частка духоўнай спадчыны малой радзімы, Падтыкалава Яўгенія, навучэнка ДУА «Ліпеньская сярэдняя школа» Асіповіцкага раёна;

Праваслаўнае краязнаўства – жыватворная крыніца духоўнай асветы, Сергіевіч Максім, навучэнец ДУА «Дзівінская сярэдняя школа» Кобрынскага раёна;

 Праваслаўная моладзь Глыбоччыны, Кучынская Маргарыта, навучэнка ДУА «Азярэцкая сярэдняя школа Глыбоцкага раёна»;

Даследаванні клуба «Этнастыль» у рамках праваслаўнага лагера «Кірыліца», Аскерка Паліна, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 15 г. Мазыра імя генерала Барадунова Я.С.»;

 Духоўныя крэпасці Слонімскага раёна, Бадалян Сусана, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Слоніма»;

Праваслаўнае краязнаўства: шлях да духоўнасці і маральнасці, Зацэпіна Ганна, навучэнка ДУА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі горада Кіраўска»;

Храм, што нагадвае вежу: гісторыя незвычайнай царквы, Мазанiк Святлана, навучэнка ДУА «Суднікаўская сярэдняя школа Валожынскага раёна»;

Свята-Елісавецінскі манастыр – гісторыка асветніцкая спадчына Беларусі, Сухаварава Соф’я, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 123 г. Мінска».

Прэзентацыя вынікаў дзейнасці навучэнцаў у кірунку праваслаўнага краязнаўства высока ацэнена арганізатарамі і шаноўнымі гасцямі чытанняў.

Педагогі і навучэнцы выказалі шчырыя словы ўдзячнасці арганізатарам мерапрыемства, Мінскай духоўнай семінарыі, Свята-Успенскаму Жыровіцкаму манастыру і Храму-помніку ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі выратаванню Айчыны нашай, за створаныя камфортныя ўмовы для працы і прадастаўленую магчымасць удзельнікам чытанняў пазнаёміцца з гісторыяй праваслаўных святынь беларускай зямлі.

Напрыканцы высокага краязнаўчага праваслаўнага форуму іерэй Міхаіл Страха, кіраўнік аддзела па справах моладзі Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, намеснік старшыні Сінадальнага аддзела па справах моладзі БПЦ сумесна з Аляксандрай Яўгенаўнай Кравец, загадчыкам аддзела краязнаўства і патрыятычнага выхавання Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства, уручылі навучэнцам памятныя сертыфікаты ўдзельнікаў чытанняў.

Падводзячы вынікі чарговых рэспубліканскіх краязнаўчых праваслаўных чытанняў, педагогі і арганізатары адзначылі якасную падрыхтоўку дакладаў навучэнцаў, іх высокую матывацыю да далейшай даследчай дзейнасці па вывучэнні праваслаўнага краязнаўства, паглыбленне ведаў па гісторыі і культуры роднага краю, вялікую любоў юных даследчыкаў да родных мясцін, павагу да веры і традыцый продкаў.

Сінадальны аддзел БПЦ па катэхізацыі

Цэнтр праваслаўнага краязнаўства і нацыянальнай культуры БПЦ