12 – 13 кастрычніка 2023 года адбыліся Рэспубліканскія краязнаўчыя чытанні навучэнцаў, прысвечаныя Герою Беларусі Мітрапаліту Філарэту (далей – Чытанні).
У межах рэалізацыі Праграмы супрацоўніцтва паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь арганізатарамі Чытанняў выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, установа адукацыі “Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства”, Рэспубліканскае рэлігійнае аб’яднанне “Беларуская Праваслаўная Царква”, Цэнтр праваслаўнага краязнаўства і нацыянальнай культуры Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Краязнаўчыя Чытанні навучэнцаў запланаваны з мэтай удасканалення дзейнасці ўстаноў адукацыі па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнскай моладзі праз іх далучэнне да асноў праваслаўнай культуры і каштоўнасцей праваслаўнага хрысціянства.
Удзел у мерапрыемстве бралі прадстаўнікі Беларускай Праваслаўнай Царквы, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, дзяржаўных устаноў і грамадскіх аб’яднанняў, навучэнцы і педагагічныя работнікі з усіх рэгіёнаў краіны.
Перад арганізатарамі мерапрыемства стаялі важныя задачы па прэзентацыі вынікаў дзейнасці навучэнцаў у кірунку праваслаўнага краязнаўства, пашырэнню і паглыбленню іх ведаў па гісторыі і культуры роднага краю.
Пленарнае пасяджэнне ў першы дзень Чытанняў ладзілася на базе Мінскай духоўнай акадэміі. Мадэратарам з’яўлялася Жур Лідзія Андрэеўна, намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.
З вітальным словам ад Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі да ўдзельнікаў Чытанняў звярнуўся рэктар Мінскай духоўнай акадэміі, архімандрыт Афанасій (Сакалоў).
Важнасць сумеснай працы ў галіне праваслаўнага краязнаўства адзначыла Емяльянчык Ларыса Васільеўна, каардынатар па ўзаемадзеянні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь з Беларускай Праваслаўнай Царквой.
На пленарным пасяджэнні прагучалі даклады:
“Дзейнасць Цэнтра праваслаўнага краязнаўства і нацыянальнай культуры Беларускай Праваслаўнай Царквы па духоўна-маральным станаўленні асобы праз праваслаўнае краязнаўства”, Падліпская Зоя Іванаўна, дырэктар Цэнтра праваслаўнага краязнаўства і нацыянальнай культуры Беларускай Праваслаўнай Царквы
“Вектары духоўна-маральнага выхавання сродкамі краязнаўчай дзейнасці”, Кравец Аляксандра Яўгеньеўна, загадчык аддзела краязнаўства і патрыятычнага выхавання Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства
“Аднаўленне аб’ектаў культурнай спадчыны на прыкладзе Тураўскага крыжа”, Нецветаева Марыя Валянцінаўна, намеснік начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
“Краязнаўства, паломніцтва і рэлігійны турызм: актуальныя напрамкі і перспектывы развіцця”, Гаранскі Андрэй Алегавіч, прарэктар Інстытута тэалогіі імя Святых Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
Парадавалі ўдзельнікаў Чытанняў грунтоўнасцю сваіх даследчых прац навучэнцы, даклады якіх таксама былі прадстаўлены на пленарным пасяджэнні.
Даклады навучэнцаў:
“Гісторыя царквы Успення Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы м. Шарыпы Горацкага раёна”, Усава Юлія, навучэнка ДУА «Саўская сярэдняя школа Горацкага раёна» Магілёўскай вобласці
“Гісторыя праваслаўнага храма як духоўнага цэнтра жыцця сельскай абшчыны”, Шапялевіч Серафіма, навучэнка ДУА «Плешчыцкая сярэдняя школа» Пінскага раёна Брэсцкай вобласці
«Нагрудныя крыжы з калекцыі музейнага пакоя “Лучын на Дняпры”», Уласаў Яраслаў, навучэнец ДУА «Лучынская базавая школа» Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці
“Метрычная кніга Уздзенскай Петра-Паўлаўскай царквы першай паловы XVIII стагоддзя”, Хворастаў Руслан, навучэнец ДУА «Уздзенская сярэдняя школа № 2 імя К.К. Крапівы» Мінскай вобласці
“Праблема захавання духоўна-гістарычных помнікаў на малой радзіме”, Шпакоў Антон, навучэнец ДУА «Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
Пасля пленарнага пасяджэння ўдзельнікаў Чытанняў чакала экскурсійна-адукацыйная праграма з наведваннем царкоўна-гістарычнага музея Беларускай Праваслаўнай Царквы і Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора.
У другой палове дня на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства распачалася работа секцый, якая прадоўжылася з раніцы 13 кастрычніка.
Секцыя «Праваслаўнае краязнаўства як крыніца духоўна-маральнага ўзбагачэння»
Мадэратарам секцыі з’яўлялася Борбут Крысціна Аляксандраўна, загадчык рэсурснага цэнтра па патрыятычным выхаванні навучэнцаў Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства. Экспертам выступіла Жур Лідзія Андрэеўна, намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.
Падчас работы секцыі прадстаўлены даклады:
“Шлюбныя пісьмовыя акты («обыски») як гістарычная крыніца на прыкладзе Высокаўскай праваслаўнай царквы”, Скалковіч Анастасія, навучэнка ДУА «Волчынская сярэдняя школа» Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці
“Храм у гонар Усіх Святых горада Ліды: гісторыя і сучаснасць”, Юнда Ганна, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 11 г. Ліды» Гродзенскай вобласці
“Маршрутамі святынь роднага краю”, Казыра Сяргей, навучэнец ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Любані імя Генадзія Леанідавіча Сячко» Мінскай вобласці
«Праект валанцёрскага атрада “Калінкавічы праваслаўныя” (турыстычны веламаршрут з валанцёрскім суправаджэннем навучэнцаў гімназіі)», Кохан Аксана, навучэнка ДУА «Гімназія г. Калінкавічы» Гомельскай вобласці
“Праваслаўныя хрысціянскія каштоўнасці як крыніца духоўна-маральнага выхавання будучага абаронцы Айчыны”, Халдоба Кірыл, навучэнец ДУА «Магілёўскае абласное кадэцкае вучылішча імя Героя Савецкага Саюза Яўгена Нікалаенка»
“Нябесная заступніца зямлі беларускай (экскурсійны маршрут, прысвечаны перанясенню мошчаў Еўфрасінні Полацкай)”, Голубеў Мікіта, навучэнец ДУА «Сярэдняя школа № 16 г. Полацка» Віцебскай вобласці
“Гонар нашага краю – Мінскі храм-помнік у гонар Усіх Святых як памяць пра ахвяры, якія паслужылі выратаванню Айчыны нашай”, Гнецька Сафія, навучэнка ДУА «Гімназія № 9 г. Мінска імя Д.М.Манкевіча»
“Прагулкі па Слонімскім благачынні: пра бачнае і патаемнае”, Кувік Паліна, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Слоніма» Гродзенскай вобласці
“Валанцёрскі рух навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа № 19 г. Магілёва ім. М.Ф.Сафонава» у супрацоўніцтве з Праваслаўнай Царквой”, Ермалаева Анастасія, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 19 г. Магілёва імя М.Ф.Сафонава»
“Спаса-Еўфрасінеўскі жаночы манастыр у гады Першай сусветнай вайны (1914-1918)”, Ялавая Яна, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Полацка» Віцебскай вобласці
“Святыні Капыльшчыны ад А да Я”, Уласовіч Сяргей, навучэнец ДУА «Жыліхаўская сярэдняя школа» Капыльскага раёна Мінскай вобласці
«Рэалізацыя гісторыка-краязнаўчага праекта “Отечества земного благодать”», Калядзіч Ян, навучэнец ДУА «Гімназія № 2 г. Пінска» Брэсцкай вобласці
“Станаўленне хрысціянства на беларускіх землях праз гісторыю беларускага іканапісу”, Латушка Анастасія, навучэнка ДУА «Гімназія № 25 імя Рымы Шаршнёвай г. Мінска»
«Адукацыйны краязнаўчы маршрут “Праваслаўныя святыні Глыбоччыны”», Кучынская Маргарыта, навучэнка ДУА «Азярэцкая сярэдняя школа Глыбоцкага раёна» Віцебскай вобласці
“Тры храмы-тры лёсы”, Барабаш Марыя, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 33 г. Брэста»
“Святыні роднай зямлі”, Калбаска Яна, навучэнка ДУА «Красненская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна» Мінскай вобласці
“Гістарычны шлях белай Лаўры”, Кандрацюк Анастасія, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Слоніма» Гродзенскай вобласці
“Праваслаўныя храмы зямлі беларускай (1978-2021 гг.) ”, Хрусталёва Дарына, навучэнка ДУА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ранак”»
“Страчаныя храмы ў межах Светлагорскага благачыння”, Лабачэня Ангеліна, навучэнка ДУА «Печышчанская сярэдняя школа» Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці
“Жамчужыны праваслаўя Магілёўскага раёна”, Пятрусёў Арсеній, навучэнец ДУА «Кадзінская сярэдняя школа» Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці
Секцыя «Сакральная культура: матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці праваслаўнага краязнаўства»
Мадэратарам секцыі з’яўлялася Кравец Аляксандра Яўгеньеўна, загадчык аддзела краязнаўства і патрыятычнага выхавання Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства. Экспертам выступіла Дзмітрыева Алена Валер’еўна, начальнік аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю Інстытута тэалогіі імя Святых Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Падчас работы секцыі прадстаўлены даклады:
“Гісторыя праваслаўя на тэрыторыі роднага краю. Прыход царквы Раства Багародзіцы аг. Прыбыткі”, Іонічава Ганна, навучэнка ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Гомельскага раёна» Гомельскай вобласці
“Навуковая і грамадская дзейнасць протаіерэя Сергія Гардуна і яго ўплыў на духоўнае і культурнае жыццё Беларусі і Беларускай Праваслаўнай Царквы”, Сергіевіч Максім, навучэнец ДУА «Дзвінская сярэдняя школа» Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці
“Захаванне культурнай спадчыны Полацка праз гістарычную асобу. Дойлід Іаан”, Шпігановіч Святлана, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 14 імя М.С.Грыневіча г. Полацка Віцебскай вобласці
“Кафедральны сабор Святога Архістраціга Міхаіла горада Ліды: гісторыя і сучаснасць”, Бухцееў Мікалай, навучэнец ДУА «Сярэдняя школа № 11 г. Ліды» Гродзенскай вобласці
“Праваслаўнае краязнаўства і экскурсійнае паломніцтва як спосаб духоўнай асветы”, Кажаноўскі Сяргей, навучэнец ДУА «Круглянскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Вясёлка”» Магілёўскай вобласці
“Праваслаўныя храмы Случчыны”, Камзеева Крысціна, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 6 г. Слуцка» Мінскай вобласці
“Быў абаронцам зямным, стаў заступнікам нябесным”, Цюраева Аляксандра, навучэнка ДУА «Гімназія № 25 імя Рымы Шаршнёвай г. Мінска»
“Мітрапаліт Філарэт ля вытокаў духоўнага жыцця г. Белаазёрска”, Рэзько Ілля, навучэнец ДУА «Сярэдняя школа г. Белаазёрска» Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці
“Каплiца святой Параскевы у в. Крупейкі – унікальны помнік Лоеўскага раёна”, Пазняк Антон, навучэнец ДУА «Суткаўская сярэдняя школа Лоеўскага раёна» Гомельскай вобласці
“Найстарэйшы Барысаўскі бацюшка”, Пяткевіч Еўдакім, Шуміла Герман, навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа № 24 г. Барысава» Мінскай вобласці
“Крыжаўзвіжанскі храм у в. Вістычы – помнік гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі”, Бідзюра Назар, навучэнец ДУА «Сярэдняя школа в. Вістычы» Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці
“Крыжовы шлях” (святары праваслаўнай царквы ў гады Вялікай Айчыннай вайны)», Жытко Ціхан, навучэнец ДУА «Сярэдняя школа № 12 г. Жлобіна» Гомельскай вобласці
“Народныя назвы раслін Беларусі. Сувязь з праваслаўнай культурай”, Ніканорава Лідзія, навучэнка ДУА «Гімназія № 25 імя Рымы Шаршнёвай г. Мінска»
“Баркалабаўскі Свята-Узнясенскі манастыр і ікона Божай Маці”, Цюцюнава Кацярына, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 13 г. Оршы» Віцебскай вобласці
“Праваслаўныя храмы Лідскага краю: гісторыя і сучаснасць”, Белавус Дар’я, Краснадубская Ксенія, навучэнкі ДУА «Сярэдняя школа № 11 г. Ліды» Гродзенскай вобласці
“Дарогамі духоўнага адраджэння (супрацоўніцтва УА «Магілёўскі дзяржаўны каледж будаўніцтва імя А.П. Старавойтава» з Праваслаўнай Царквой”, Акудзенка Уладзіслаў, навучэнец УА «Магілёўскі дзяржаўны каледж будаўніцтва імя А.П.Старавойтава»
“Крыж як хрысціянскі сімвал на купалах праваслаўных храмаў горада Оршы”, Кулікова Крысціна, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Оршы» Віцебскай вобласці
“Вяснянка праваслаўная”, Станкевіч Вераніка, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 180 г. Мінска»
“140 гадоў падзення і ўзлёту: гісторыя храма Уваскрэсення Хрыстовага горада Ашмяны”, Аўсянік Іаланта, навучэнка ДУА «Навасёлкаўская сярэдняя школа Ашмянскага раёна» Гродзенскай вобласці
“Выкарыстанне рэлігійнай сімволікі ў масавай культуры на прыкладзе музычных кліпаў”, Галенкоў Глеб, навучэнец УА «Мінскі дзяржаўны каледж інавацыйных будаўнічых тэхналогій імя І.М.Жыжаля»
Вынікі работы Чытанняў падвяла Жур Лідзія Андрэеўна, намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства, якая адзначыла высокую якасць дакладаў, цікавасць моладзі да вывучэння праваслаўнага краязнаўства, падзякавала педагогам за стварэнне ўмоў для даследчай дзейнасці навучэнцаў, а таксама выказала думку, што краязнаўчыя мерапрыемствы такога кшталту прыводзяць да далейшага выкарыстання ў адукацыйным працэсе напрацовак юных даследчыкаў у кірунку праваслаўнага краязнаўства, садзейнічаюць стварэнню адзінага інфармацыйнага кантэнту па адзначанай тэме, ствараюць у навучэнцаў матывацыю для далейшага вывучэння праваслаўнага краязнаўства.
Цэнтр праваслаўнага краязнаўства і нацыянальнай культуры БПЦ