23 кастрычніка 2024 года адбыліся Рэспубліканскія краязнаўчыя праваслаўныя чытанні навучэнцаў «Праваслаўнае краязнаўства – жыватворная крыніца духоўнага ўзбагачэння».
Чытанні праводзіліся з мэтаю далучэння навучэнцаў да каштоўнасцей праваслаўнага хрысціянства, абагульнення і далейшага выкарыстання напрацовак у кірунку праваслаўнага краязнаўства ў адукацыйным працэсе.
Арганізатарамі чытанняў выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, установа адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства», Рэспубліканскае рэлігійнае аб’яднанне «Беларуская Праваслаўная Царква».
Суарганізатарамі ў правядзенні рэспубліканскіх чытанняў сталі Цэнтр праваслаўнага краязнаўства і нацыянальнай культуры Беларускай Праваслаўнай Царквы і Беларускі культурны цэнтр духоўнага адраджэння.
Адкрыццё мерапрыемства і пленарнае пасяджэнне адбылося на базе Храма-помніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі выратаванню Айчыны нашай.
Пачалося мерапрыемства зваротам да ўдзельнікаў чытанняў Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха усяе Беларусі, дзе прагучала пажаданне навучэнцам Божай дапамогі ў справе даследавання і вывучэння гісторыі свайго роду, сваёй зямлі і яе духоўных скарбаў, а таксама благаславенне на далейшую працу.
Каардынатар па ўзаемадзеянні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквы Ларыса Емяльянчык адзначыла важнасць агульных намаганняў у справе вывучэння і даследавання праваслаўнага краязнаўства, пажадала поспехаў педагогам і навучэнцам у далейшай краязнаўчай працы.
Педагогаў і ўдзельнікаў чытанняў віталі протаіерэй Фёдар Поўны, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па супрацоўніцтве са свецкімі ўстановамі адукацыі, і іерэй Стэфан Варапай, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па катэхізацыі.
Сардэчна вітаючы прысутных у храме-помніку ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі выратаванню Айчыны нашай, протаіерэй Фёдар Поўны звярнуў увагу на сакральнае месца правядзення рэспубліканскіх краязнаўчых чытанняў – сталічны Усіхсвяцкі храм, прыклад мужнасці і стойкасці продкаў.
Іерэй Стэфан Варапай засяродзіў увагу на высокай матывацыі сучаснай моладзі ў справе вывучэння і даследавання праваслаўнай спадчыны, пазнаёміў прысутных з працай Сінадальнага аддзела па катэхізацыі БПЦ у галіне праваслаўнага краязнаўства, адзначыў плённае супрацоўніцтва з Цэнтрам праваслаўнага краязнаўства і нацыянальнай культуры і Рэспубліканскім цэнтрам экалогіі і краязнаўства.
Дырэктар Цэнтра праваслаўнага краязнаўства і нацыянальнай культуры Беларускай Праваслаўнай Царквы Зоя Падліпская выступіла з дакладам “Роля праваслаўнага краязнаўства ў выхаванні павагі да культурных і духоўных каштоўнасцей”, дзе адзначыла, што духоўна-маральнае выхаванне праз краязнаўства садзейнічае фарміраванню асобы, павагі да помнікаў гісторыі і культуры, а ў выніку прыводзіць да разумення неабходнасці іх захавання і зберажэння для наступных пакаленняў.
З дакладам “Захаванне памяці. Ад агульнай гісторыі да прыватнай” выступіў Аляксандр Госцеў, дырэктар Беларускага культурнага цэнтра духоўнага адраджэння.
Сакратар Сінадальнай гістарычнай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, аспірант Мінскай духоўнай акадэміі Аляксей Дзямідаў прэзентаваў удзельнікам чытанняў даклад “Мітрапаліт Філарэт (Вахрамееў) – натхняльнік развіцця праваслаўнага краязнаўства ў Беларусі”.
На пленарным пасяджэнні прагучалі даклады навучэнцаў:
Залатыя купалы роднага краю, Чучва Эліна, навучэнка сярэдняй школы № 3 г. Скідзеля імя Я.М. Шаўчэнкі Гродзенскага раёна;
Гісторыя Глыбоччыны. Страчаныя святыні, Арлоўскі Арцём, навучэнец Падсвільскай сярэдняй школы Глыбоцкага раёна імя Героя Савецкага Саюза П.М. Казлова Віцебскай вобласці;
Званы Уздзенскага краю, Цумараў Аляксей, навучэнец Уздзенскай сярэдняй школы № 2 імя К.К. Крапівы Уздзенскага раёна Мінскай вобласці;
Трансфармацыя хрысціянскага храма праз прызму фотаздымкаў Яна Балзункевіча, Сідарук Дар’я, навучэнка Воўчынскай сярэдняй школы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці;
Гісторыя храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Галавінцы Гомельскага раёна, Заяц Сафія, навучэнка сярэдняй школы № 31 г. Гомеля.
Кожны з юных дакладчыкаў атрымаў ад протаіерэя Фёдара Поўнага ў падарунак Біблію. Яго Высокапрападобіе адзначыў грунтоўную падрыхтоўку ўдзельнікаў чытанняў і зацікаўленасць навучэнцаў у даследчай працы ў галіне праваслаўнага краязнаўства.
Пасля пленарнага пасяджэння ўдзельнікі чытанняў пазнаёміліся з музеем і крыптай Храма-помніка, а затым адправіліся ў Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства, на базе якога адбывалася работа секцый.
Мадэратарамі секцыі «Праваслаўнае краязнаўства – крыніца духоўнасці» выступілі Лідзія Андрэеўна Жур, намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства і Крысціна Аляксандраўна Борбут, загадчык рэсурснага цэнтра па патрыятычным выхаванні навучэнцаў Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.
Падчас работы секцыі прагучалі даклады навучэнцаў:
Абрад «Свяча» як адлюстраванне народна-праваслаўнай традыцыі жыхароў аг. Краснае, Лявончыкава Лізавета, навучэнка Красненскай сярэдняй школы Гомельскага раёна Гомельскай вобласці;
Свята-Елісавецінскі манастыр: гісторыка-асветніцкая спадчына Беларусі, Сухаварава Соф’я, навучэнка сярэдняй школы № 123 г. Мінска;
Дарогаю дабра, Водчыц Кіра, навучэнка гімназіі № 2 г. Пінска Брэсцкай вобласці;
Духоўныя крыніцы роднай зямлі, Радзішэвіч Ганна, навучэнка Мачулішчанскай сярэдняй школы імя Герояў Савецкага Саюза Удавенкі І.Ц. і Гаманенкі М.В. Мінскага раёна Мінскай вобласці;
Служэнне Богу і бліжняму (з гісторыі Свята-Увядзенскай царквы г. Талачына), Данілаў Арцём, навучэнец Талачынскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі, Славенскай сярэдняй школы імя П.А.Галецкага Талачынскага раёна Віцебскай вобласці;
Праваслаўнае краязнаўства: адраджэнне традыцый, Поршнеў Яўген, навучэнец Круглянскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Вясёлка» Магілёўскай вобласці;
Святло душы маёй, Піваварчык Дар’я, навучэнка Наваельнянскай сярэдняй школы імя А.А.Шаўчук Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці;
Дарогамі дабра і мудрых ісцін… (у рамках праекта «Каляндар добрых спраў»), Казыра Сяргей, навучэнец сярэдняй школы № 3 г. Любані імя Г.Л. Сячко Мінскай вобласці;
Турыстычны праект «Жамчужыны праваслаўя Магілёўскага раёна», Петрусёў Арсеній і Жарыкава Міраслава, навучэнцы Кадзінскай сярэдняй школы Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці.
Мадэратарамі секцыі «Сакральныя аб’екты маёй малой радзімы» выступілі Гаранскі Андрэй Алегавіч, выкладчык Інстытута тэалогіі імя Святых Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Кравец Аляксандра Яўгеньеўна, загадчык аддзела краязнаўства і патрыятычнага выхавання Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.
Падчас работы секцыі прагучалі даклады навучэнцаў:
Гісторыя комплексу Архіерэйскага дома ў Мінску, Філатаў Ілля, навучэнец II курса Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;
Свята-Петрапаўлаўскі сабор у гады Вялікай Айчыннай вайны, Мікуліч Паліна, навучэнка сярэдняй школы № 44 імя Якуба Коласа г. Мінска;
Праваслаўныя храмы аг. Дзівін Кобрынскага раёна: нашы карані, наша памяць, наша гісторыя, Сяргеевіч Максім, навучэнец Дзівінскай сярэдняй школы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці;
Краязнаўчы даследчы маршрут «Быхаўшчына духоўная», Саранкоў Ілля, навучэнец Следзюкоўскай базавай школы імя Д.Я.Аскаленкі Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці;
Свята-Траецкі храм у г.п. Арэхаўску і Свята-Ільінская царква ў в. Высокае, дзве гісторыі – два лёсы, Шчарбакова Карына, навучэнка Высокаўскай сярэдняй школы Аршанскага раёна Віцебскай вобласці;
Царква Святой Марыі Магдаліны: учора, сёння, заўтра, Стрэха Дзмітрый, Верамейчык Усцінія, навучэнцы гімназіі № 15 г. Мінска;
Праваслаўныя рэліквіі, якія перажылі стагоддзі (па матэрыялах музея сярэдняй школы № 12 г. Жлобіна), Вайціцкая Аліна, навучэнка сярэдняй школы № 12 г. Жлобіна Гомельскай вобласці;
Святыя беларускай зямлі: Валянціна Мінская, Піменава Аляўціна, навучэнка сярэдняй школы № 77 г. Мінска імя І.К. Кабушкіна;
Дарогамі міру і дабра, Сяўко Мікалай, навучэнец гімназіі № 5 імя У.С. Караткевіча г. Гродна.
Падчас падвядзення вынікаў работы рэспубліканскіх краязнаўчых праваслаўных чытанняў кожны з навучэнцаў атрымаў сертыфікат удзельніка, адзначана якасная падрыхтоўка дакладаў і высокая матывацыя юных даследчыкаў да далейшай працы па вывучэнні праваслаўнага краязнаўства.
Сінадальны аддзел БПЦ па катэхізацыі
Цэнтр праваслаўнага краязнаўства і нацыянальнай культуры БПЦ