8 верасня 2018 года ў будынку нядзельнай школы Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора г. Гродна адбыўся арганізацыйны сход Савета ўніверсітэта сямейных ведаў «Радзіна».
Пасля прывітання і знаёмства удзельнікаў настаяцель сабора протаіерэй Георгій Рой прадставіў на разгляд праект канцэпцыі “універсітэта сям’і”. У выніку абмеркавання Савет унёс некаторыя прапановы і пазначыў асноўныя напрамкі дзейнасці і развіцця адукацыйнага праекта.
Ідэя ўніверсітэта сямейных ведаў «Радзіна» сфармавалася па выніках дзейнасці “Бацькоўскага клуба” пры нядзельнай школе Пакроўскага сабора. На сустрэчы клуба запрашаліся як святары прыходу, так і спецыялісты псіхолагі, педагогі, медыкі. Мэтай такіх сустрэч было абмеркаванне пытанняў, звязаных з выхаваннем дзяцей і іх адукацыяй.
Згодна актуальнай канцэпцыі універсітэта праграма навучання ўключае ў сябе розныя модулі: духоўна-адукацыйны, філасофскі, псіхалагічны; педагагічны, медыцынскі і юрыдычны. Кожны з напрамкаў курыруе адзін з членаў Савета ўніверсітэта: святар, шматдзетны бацька, урач – іерэй Міхаіл Перац; дацэнт кафедры філасофіі педагагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Сняжана Семярнік; дацэнт кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы Ганна Янчый; дацэнт кафедры педагогікі І псіхалогіі дзяцінства ГрДУ імя Янкі Купалы Марына Салтыкова-Валковіч; кіраўнік сямейнага цэнтра “Рамонак”, урач, выкладчык МРП Наталля Жалезная; юрыст Гродзенскай епархіі Кацярына Скрыпко.
Прашэнні аб залічэнні можна будзе атрымаць у настаўнікаў нядзельнай школы кафедральнага сабора. Пачатак заняткаў плануецца 23 верасня. Сустрэчы са спецыялістамі будуць праходзіць па нядзелях у актавай зале Пакроўскага сабора з 10:00 да 12:30.
Слухачамі курсаў могуць стаць не толькі бацькі і родныя вучняў нядзельнай школы сабора але і ўсе, хто зацікаўлены ў духоўным развіцці і збліжэнні праваслаўных сем’яў .
За раскладам заняткаў і тэмамі маючых адбыцца лекцый і мерапрыемстваў універсітэта “Радзіна” сочыце ў рубрыцы Анонсы на сайце orthos.org
Мікалай БАЙДА
По материалам сайта Гродненской епархии orthos.org