З 10 па 12 жніўня 2018 года праваслаўны сямейны клуб «Адраджэнне» пры Свята-Марфінскай царкве горада Гродна арганізаваў у в. Парэчча VII Летні сямейны лагер.
Працу злёту ўзначаліў каардынатар Гродзенскай епархіі па пытаннях сям’і, абароны мацярынства і дзяцінства іерэй Аляксандр Гук. Тэма лагера: “Кафалічнасьць і нацыянальнасць у Царкве”.
З адукацыйнымі гутаркамі ў гэтым годзе выступілі: протаіерэй Аляксандр Балоннікаў, протаіерэй Вячаслаў Гаплічнік, іерэй Аляксандр Рудзінскі, іерэй Аляксандр Гук і псіхолаг Анна Янчый.
Акрамя тэматычных лекцый сямейныя прыхаджане гарадзенскіх храмаў мелі ўнікальную магчымасць памаліцца разам, адпачыць, пазнаёміцца бліжэй, выкупацца ў возеры, парыбачыць, пасядзець ля вогнішча. Тры дні на свежым паветры ўмясцілі ў сябе таксама і майстар-клас па саломапляценні, каманднае спаборніцтва, вячэрні канцэрт удзельнікаў і гасцей злёту.
Камандзе валанцёраў з моладзевых брацтваў асобная падзяка ад бацькоў за арганізацыю вольнага часу і нагляд за дзецьмі.
Галоўная падзея кожнага сямейнага лагера – сумесная Бажэственная літургія. Нядзельнай раніцай ўсе адправіліся на службу ў Храм Казанскай іконы Божай Маці в.Парэчча, многія спавядаліся і прычасціліся.
Ўручэнне унікальных грамат ўдзельнікам і памятныя сувеніры завяршылі чарговы этап у гісторыі праваслаўнага сямейнага клуба “Адраджэнне”. Айцец Аляксандр запрасіў усіх сустрэцца на наступным сходзе клуба ў апошнюю пятніцу месяца.
Больш фота даступна па спасылцы “Праваслаўны сямейны лагерь (Паречча, 2018)”
Дзякуй Богу за ўсё.
Мікалай БАЙДА
По материалам сайта Гродненской епархии orthos.org