З гiсторыi Свята-Мікалаеўскага сабора г. Лагойска

Кожны вандроўнік, які мінае Лагойск, міжволі загледзіцца на гарадок у глыбокай лагчыне, які зіхаціць у прыцемках россыпам агнёў. Кажуць, узнік ён на месцы, дзе ўпаў метэарыт, стварыўшы вакол горы ды ўзвышшы, таму і завуць Лагойшчыну «беларускай Швейцарыяй». І вуліцы гарадка то ўзбягаюць на крутыя горкі, то скатваюцца да красуні Гайны. На адной з вышынь — Свята- Мікалаеўскі сабор, збудаваны на месцы старадаўняй замкавай царквы.

Лагойск упершыню ўзгадваецца ў «Поучении» Уладзіміра Манамаха, калі ў 1078 годзе той захапіў паселішча ў полацкага князя Усяслава. Безумоўна, тут ужо была праваслаўная царква, што падцвярждаюць археолагі. У наступныя стагоддзі лагойскія храмы будаваліся і знікалі ў агні пажараў, войнаў, пераходзілі ад праваслаўных да ўніятаў.

Каменны Мікалаеўскі храм быў адноўлены ў 1862 годзе пры святары Іакіме Хруцкім. У 1889 годзе яго змяніў айцец Васілій Вержбаловіч. Бацюшку дагэтуль памятаюць і ўзгадваюць добрым словам: пры ім, на пачатку 20 стагоддзя, адбылося вяртанне мясцовай святыні — Лагойскай іконы Божай Маці, а вакол лагойскага храма групіраваліся сем прыпісных цэркваў.

Тагачасны краязнаўца адзначаў: «Такое значительное число церквей в одном приходе невольно заставляет благоговеть пред усердием к святым храмам предков местных жителей…». У 30-я гады Мікалаеўскі храм закрылі, зрабілі са святыні зернесховішча. Айца Васілія арыштавалі, аднак, ён выжыў у сталінскіх лагерах і ў 1944 годзе, калі ў вайну быў адкрыты храм, вярнуўся да свайго святарскага служэння, якое доўжылася больш за паўстагоддзя.

У 50-я гады тут служыў мітрафорны протаіерэй, ветэран вайны Дзмітрый Хмель, з іменем якога звязана адраджэнне духоўнага жыцця нясвіжчыны. На мяжы 70-80-х гадоў мінулага стагоддзя ў Лагойск прыехаў малады святар Уладзімір Башкіраў і гарадок стаў месцам прыцягнення мінскай інтэлігенцыі. Для майстра-іканапісца Віктара Доўнара гэта духоўная і творчая радзіма. Тут ён вянчаўся са сваёй жонкай і хрысціў дзетак.

З 1982 года ў Мікалаеўскім храме стаў служыць святар Уладзімір Зімніцкі, ён прапанаваў Віктару Доўнару напісаць некалькі ікон для храма. Так пачаўся яго шлях як іканапісца, і сувязі з Лагойскам не перарываюцца. Некалькі гадоў таму на Лагойчыше нарадзіўся пленэр “Цудатворныя іконы Беларусі”, які імкнеца адраджаць страчаныя айчынныя святыні. Пленэр натхнёны лёсам лагойскай іконы Божай Маці.

Вось што напісана пра яе ў старадаўнім даведніку… «Считалось, что эта икона являлась давним осколком древнего Православия на Логойщине. Судя по живописи, святая икона была написана за 700 лет до нашего времени. С распространением униатства она перешла к новым владельцам, и ещё в начале XIX столетия хранилась в Богоявленском базилианском монастыре.

В 1882 году, когда разбирали Богоявленскую ветхую Церковь, священник Хруцкий отдал местночтимую чудотворную икону «Знамение» Божией Матери, так называемую «Логойскую», Оскару Тышкевичу, вероятно, на хранение. После его смерти в 1897 году его сын Иосиф, который менее интересовался древностью, продал минскому археологу Татуру за 400 рублей ряд предметов из отцовского хранилища: старые книги, рыцарские латы и икону Логойской Божьей Матери.По смерти Татура икона была приобретена у его вдовы.

И в 1907 году Преосвященнейший Михаил, епископ Туровский и Минский, с сонмом духовенства, торжественно, с крестным ходом перенесли обретённую икону Богоматери из Минска в местечко Логойск на место её древнего пребывания». В брошюре, изданной братством Виленского Свято-Духова монастыря, об иконе говорится: «… писана по доске, на золотом фоне, с древним растительным орнаментом чеканной работы. По типу более всего приближается к Знаменской Курской иконе и отличается от неё только тем, что Богомладенец благословляет не одною рукою, как на Курской, а обеими. Живопись иконы, несомненно, местная, западнорусская. Спаситель изображён не в хитоне, как это принято, а в белой младенческой рубашке, с застежкой — ленточкой на вороту. Солнце, среди которого обыкновенно изображается Спаситель на иконах этого типа, на Логойской иконе изображено в виде белого круга с 26 лучами. Лучами же вместо нимба окружена и глава Богородицы.

На главе Богородицы корона. Надписи на иконе обычные, греческие».

У гады вайны Лагойская ікона была страчана і адноўлена ў нашы дні па фотаздымку ў старой газеце. Ёсць у храме копія іконы і ў вызантыйскім стылі, зробленая групай іканапісцаў пад кіраўніцтвам Паўла Жарава. Лагойскія святыні шмат гадоў прывабліваюць Наталлю Закрэўскую, якая прывозіць сюды экскурсіі, каб расказаць пра колішніх уладальнікаў Лагойска — Тышкевічаў, прайсціся па старым парку, пабачыць руіны палаца і абавязкова завітаць ў лагойскі храм.

Яшчэ адно дзіва Лагойска — святая крыніца. Яна выцякае з-пад гары, на якой узвышаеца Мікалаеўская царква, ў некалькіх месцах. Пры Тышкевічах была зроблена водная сістэма: моцныя крынічныя струмені каскадамі сцякалі ў раку Гайну і ўпрыгожвалі паркавыя краявіды. Цяпер ля крыніцы асвечаны дзве купелі, сюды часта прыязджаюць паломнікі, за чысцюткай вадой спяшаюцца жыхары Лагойска. У верасні 2016 года, калі адзначалася 150-годдзе Свята- Мікалаеўскага храма, на ўскрайку Лагойска епіскапам Барысаўским і Мар’інагорским Веньямінам быў асвечаны скульптурны абраз Божай Маці «Лагойскай».

Аудио 1 от 10.03.2019 г — рассказ о православных святынях г. Логойска.

СЛУШАТЬ:http://www.sobor.by/mp3/Pra_gistoriyu_ikoni_Bogay_Matsi_Znamenne_i_les_stareyshaga_svyatara95685.mp3

Аудио 2 от 17.03.2018 г. — интервью с о. Владимиром Зимницким и о. Александром Зимницким. На 24:59 минуте о Логойском сестричестве.

:http://www.sobor.by/mp3/Pra_ikonu_Bogay_Matsi_Znamenne_i_lyos_stareyshaga_svyatara14727.mp3

По материалам сайта Борисовской епархии borisoveparhia.by