Адбыўся ўстаноўчы сход па арганізацыі 23-яй навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да Святыняў»

Адным з знакавых мерапрыемстваў  Года культуры ў Беларусі будзе чарговая экспедыцыя «Дарога да святыняў» з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга. 18 мая 2016 года ў канферэнц-зале Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі адбыўся арганізацыйны сход пад кіраўніцтвам Преасвяшчэннага Веніяміна, епіскапа Барысаўскага і Мар’інагорскага, старшыні аддзела.

Былі абмекаваны пытанні па арганізацыі дваццаць трэцяй навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да Святыняў». Плануецца, што экспедыцыя пройдзе з 31 жніўня па 4 верасня 2016 года.

Традыцыйна у мерапрыемствах «Дарогі да святыняў» удзельнічаюць вядомыя дзячы навукі, культуры, прадстаўнікі Царквы. З іх удзелам  у гарадах і вёсках праводзіцца шэраг мерапрыемстваў, якія абавязкова ўключаюць: малебны, навуковыя канферэнцыі, круглыя сталы, духоўна-асветніцкія сустрэчы. Традыцыйнымі сталі пасадкі Садоў Малітвы у населеных пунктах па маршруту.

Удзельнікі наведаюць беларускія святыні чатырох епархій. Плануецца, што ў 2016 годзе маршрут пачнецца як заўсёды ў Мінску з далейшымі прыпынкамі: в. Крысава (Дзяржынскі раён), Святое поле (в. Загор’е, Баранавіцкі раён), г. Баранавічы, г.п. Чырвоная Слабада (Салігорскі раён), г.п. Акцябрскі, г.п. Чырвоная Слабада, в. Парэчча, в. Граб’е (Акцябрскага раёна), г.п. Азарычы, г. Гомель, п.г.т. Парычы, г. Светлагорск, г. Жлобін. На заканчэнні экспедыцыі адбудуцца святочныя мерапрыемствы да Дня беларускага пісьменства у горадзе Рагачове.

Па выніках пасяджэння сфарміравана рабочая група па падрыхтоўцы 23-яй навукова-асветніцкай экспедыцыі Дарога да Святыняў.

Нязменным кіраўніком навукова-асветніцкай экспедыцыі з’яўляецца Ніна Сымонаўна Загорская, заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі прэзідэнта «За духоўнае адраджэнне.»

IMG_6363

Ответить

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

20 − 1 =