ДАРОГА ДА СВЯТЫНЯЎ — 2016

Штогадовая Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да Святыняў” адбудзецца па благаславенні Яго Высокапраасвяшчэнства мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага ПАЎЛА.

Традыцыйна міжнародная экспедыцыя праходзіць ў першы тыдзень верасня напярэдадні Дня беларускага пісьменства. У гэтым годзе урачыстасці да Дня беларускага пісьменства 4 верасня прымае г. Рагачоў .

Экспедыцыя з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга пачнецца ў Свята-духава кафедральным саборы ў г. Мінску 31 жніўня, а скончыцца у сталіцы беларускага пісьменства. Мерапрыемствы “Дарогі да святыняў” падрыхтаваны ў Маладзечанскай, Пінскай, Слуцкай, Тураўскай, Гомельскай епархіях

Шлях паломнікаў сёлетняй экспедыцыі пройдзе праз Дзяржынскі, Баранавіцкі, Салігорскі, Акцябрскі, Калінкавіцкі, Светлагорскі раёны.

Традыцыйна ў рамках мерапрыемстваў місіянеры наведаюць школы, бальніцы, сацыяльныя установы, храмы і манастыры гарадоў і населеных пунктаў, праз якія праходзіць маршрут экспедыцыі, пасадзяць дрэвы у Садах Малітвы па усіх адрасах наведвання Святыняў.

Запланаваны шматлікія навукова-асветніцкія і творчыя сустрэчы з жыхарамі раёнаў, вернікамі, навучальнай і працоўнай моладдзю, падапечнымі сацыяльных устаноў.

Акрамя духавенства ў мерапрыемствах экспедыцыі будуць прымаць удзел вядомыя пісьменнікі, дзеячы навукі і культуры, мастацтваў, вытворцы, педагогі, артысты, журналісты, прадстаўнікі міністэрстваў, ведамстваў, грамадскіх аб’яднанняў.

Нязменным арганізатарам “Дарогі да Святыняў” з’яўляецца пісьменніца, журналіст Ніна Загорская.

oroik.by

_MG_5999

фотa з архiва church.by

Ответить

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

пятнадцать + пять =

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.