З 30 жніўня па 3 верасня ў Беларусі пройдзе XXIV Навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў”

Навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў” нарадзілася ў Беларусі адначасова з Днём пісьменства ў 1994 годзе. У ёй бярэ ўдзел творчая і навуковая інтэлігенцыя краіны: пісьменнікі, мастакі, музыканты, навукоўцы. Традыцыйна экспедыцыя пачынаецца ў Мінску, у Свята-Духавым кафедральным саборы, дзе захоўваецца Благадатны агонь ад Гроба Гасподняга, а далейшы маршрут вызначаецца ў залежнасці ад сталіцы Дня пісьменства. Сёлета канчатковы пункт назначэння — Полацк.

У гэтым годзе Экспедыцыя будзе праходзіць пад духоўным кіраўніцтвам епіскапа Барысаўскага і Мар’інагорскага Веніяміна з 30 жніўня па 3 верасня. Па словах Аляксандра Лапаты-Загорскага, аднаго з кіраўнікоў царкоўна-свецкага праекта “Дарога да святыняў”, сёлета плануецца наведаць 11 населеных пунктаў, сярод якіх Астравец, Бягомль, Докшыцы, Лепель, Ушачы і іншыя. У Варапаева незгасальная лампада з Благадатным агнём прыбудзе 31 жніўня. Яе будуць сустракаць на ўездзе ў пасёлак, пасля чаго хрэсным ходам пранясуць да мясцовага храма, дзе адбудзецца ўрачысты малебен.

Агульная працягласць маршруту – 1100 км.

Маршрут пралягае па тэрыторыі Мінскай (Мінск), Пінскай і Лунінецкай (Святое Поле), Гродзенскай (Радунь, Воранава), Лідскай і Смаргонскай (Астравец), Полацкай (Докшыцы, Бегомль, Ушачы, Полацк) і Віцебскай (Лепель) епархій.

На маршруце Экспедыцыі з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга асвячаюцца помнікі славы і мужнасці нашага народа, каля магільных пахаванняў загінуўшых вояў і партызан папярэдніх войнаў служацца памінальныя Ліціі. Як і ў час папярэдніх экспедыцый праходзяць сустрэчы з жыхарамі наведваемых вёсак, пасёлкаў, гарадоў, з насельнікамі абіцеляў, з прыхаджанамі храмаў.

Паўсюль у супольны Сад Малітвы Беларусі пад дрэвы падсыпаецца асвечаная зямля з усіх мясцін папярэдніх маршрутаў Экспедыцыі і сёлетняга, дваццаць чацвертага.

Запланавана правядзенне 5 канферэнцый, у школах пройдуць урокі беларускага пісьменства; у кожным з населеных пунктаў, якія наведае Экспедыцыя, будуць арганізаваны творчыя вечары; мабільныя групы ўдзельнікаў “Дарогі да Святыняў” будуць праводзіць духоўна-асветніцкія сустрэчы ў працоўных калектывах, бальніцах, дзіцячых дамах і дамах састарэлых.

СЦЭНАРНЫ ПЛАН

XXIV Міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі

“Дарога да Святыняў”

з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга

Тэрмін правядзення:     30 жніўня – 3 верасня 2017 года

Маршрут Экспедыцыі:

Мінск, Свята-Духаў кафедральны сабор – Святое Поле каля в.Загор’е Сталавіцкага сельсавета Баранавіцкага раёна – г.п.Радунь (Воранаўскі раён) – г.п.Воранава – г.Астравец – г.п.Варапаева (Пастаўскі раён) – г.Докшыцы – г.п.Бегомль (Докшыцкі раён) – г.Лепель – г.п.Ушачы – г.Полацк Віцебскай вобласці, сталіца ХХІV Дня беларускага пісьменства

30 жніўня, серада

Мінск, Свята-Духаў кафедральны сабор (07.00 – 08.00)

дарога да Святога Поля (Баранавіцкі раён); адлегласць 140 км, час у дарозе – 08.00 – 10.00)

Праграма на Святым Полі (10.00 – 12.00)

Абед (12.00 – 13.00)

Дарога да г.п.Радунь (адлегласць 150 км, час у дарозе – 13.00 – 16.00)

г.п.Радунь (Воранаўскі раён, насельніцтва – 2350). Хрэсны ход да храма Св. Прп. Еўфрасінні Полацкай (вул.Чырвонаармейская, год пабудовы – 2015), малебен. Садзіцца Сад Малітвы; творчыя і навукова-асветніцкія сустрэчы ў вызначаных аўдыторыях (16.00 – 19.00)

Дарога ад г.п.Радунь  (Воранаўскі раён) да г.п.Воранава (адлегласць 30 км, час у дарозе – 19.00 – 19.30)

г.п.Воранава (6450 жыхароў, у раёне – 26 300), Хрэсны ход да храма Св. Аляксандра Неўскага (вул.Веснавая, 45; год пабудовы – 2000), малебен; садзіцца Сад Малітвы; духоўна-асветніцкія сустрэчы ва ўстановах, вызначаных для наведвання Экспедыцыяй; творчы вечар, арганізаваны сумесна ўдзельнікамі Экспедыцыі і мясцовымі выканаўцамі;

ВЧР (вячэра) НЧЛГ (начлег)

31жніўня, чацвер

Снеданне  (07.00 – 08.00)

Удзельнікі Экспедыцыі выступаюць на ўрачыстых лінейках у навучальных установах г.п.Воранава і Воранаўскага раёна – 09.00 – 10.30)

Духоўна-асветніцкая канферэнцыя “Дарога да Святыняў: Воранаўскі раён” – 09.00 – 10.30

Пераезд у г.Астравец (адлегласць 110 км, час у дарозе 10.30 – 12.00)

г.Астравец (9570 жыхароў). Хрэсны ход да храма ў імя свв. ап. Пятра і Паўла (вул.Савецкая, 37, год пабудовы – 1999), малебен; духоўна-асветніцкія сустрэчы ва ўстановах, вызначаных для наведвання Экспедыцыяй; садзіцца Сад Малітвы(12.00 – 14.30)

Навукова-асветніцкая канферэнцыя “Дарога да Святыняў: Астравецкі раён” – (13.00 – 14.30)

Абед (14.30 – 15.30)

Дарога ад Астраўца да г.п.Варапаева (Пастаўскі раён), адлегласць 120 км, час у дарозе – 15.30 – 17.30)  

г.п.Варапаева (2570 жыхароў). Хрэсны ход да Свята-Уваскрасенскай царквы  (зав.Ленінскі, 1а; пачатак ХХ ст.), малебен; садзіцца Сад Малітвы; духоўна-асветніцкія сустрэчы ў вызначаных для наведвання Экспедыцыяй аўдыторыях (17.30 – 19.30)

Дарога да г.Докшыцы (адлегласць 70 км, час у дарозе – 19.30 – 20.30)

Урачыстая сустрэча Экспедыцыі на тэрыторыі Докшыцкага раёна адбываецца ў в. Порплішча (650 жыхароў), каля Спаса-Праабражэнскай царквы (1627).

г.Докшыцы (6 900 жыхароў, у Докшыцкім раёне – 23 500 жыхароў;Хрэсны ход да храма Пакрову Прасвятой Багародзіцы (вул.Ленінская; год пабудовы – 1903). Малебен, садзіцца Сад Малітвы. Духоўна-асветніцкія сустрэчы ў вызначаных для наведвання Экспедыцыяй аўдыторыях              

ВЧР   НЧЛГ                                              

1 верасня, пятніца

Снеданне (07.00 – 08.00)

Урокі ў гарадскіх школах і школах Докшыцкага раёна (08.30 – 10.00)

Навукова-асветніцкая канферэнцыя “Дарога да Святыняў: Докшыцкі раён”; духоўна-асветніцкія сустрэчы ў вызначаных для наведвання Экспедыцыяй аўдыторыях (10.00 – 12.00)

Дарога ад Докшыц да г.п.Бягомля (адлегласць 30 км, час у дарозе – 12.00 – 12.30) 

г.п.Бягомль (Докшыцкі раён, 2 600 жыхароў) – Хрэсны ход да храма ў імя Св. раўнаап. Марыі Магдаліны (вул. Кастрычніцкая, 1; год пабудовы – 1876), малебен; садзіцца Сад Малітвы; духоўна-асветніцкія сустрэчы ў вызначаных для наведвання Экспедыцыяй аўдыторыях (12.30-15.00)

Абед (15.00 – 16.00)

Дарога ад Бягомля да Лепеля (адлегласць 60 км, час у дарозе – 16.00 – 17.30).

г.Лепель (17 700 жыхароў; у раёне – 33 200 жыхароў). Хрэсны ход да храма Нараджэння Хрыстовага (вул.Будзённага, 7, год пабудовы – 2001), малебен;  наведваюцца іншыя храмы горада. Духоўна-асветніцкія сустрэчы ў вызначаных для наведвання Экспедыцыяй аўдыторыях; творчы вечар, арганізаваны сумесна ўдзельнікамі Экспедыцыі і мясцовымі выканаўцамі; садзіцца Сад Малітвы

ВЧР   НЧЛГ                   

2 верасня, субота

Снеданне (07.00 – 08.00)

Работа ў школах горада (2 сярэднія школы і гімназія), у іншых навучальных установах горада і раёна (09.00 – 10.00)

Духоўна-асветніцкая канферэнцыя “Дарога да Святыняў: Лепельскі раён”; духоўна-асветніцкія сустрэчы ў вызначаных для наведвання Экспедыцыяй аўдыторыях (10.30 – 12.30)

Дарога ад Лепеля да г.Ушачы (адлегласць 50 км, час у дарозе 12.30 – 13.30)         

г.Ушачы (6 тысяч жыхароў; у раёне – 13 800 жыхароў)

Абед – 13.30 – 14.30

Мітынг на плошчы, супольны Хрэсны ход да храма Св. Мчнц. Мінадоры, Німфадоры, Мітрадоры(вул. Савецкая, 9), малебен; садзіцца Сад Малітвы.  Духоўна-асветніцкія сустрэчы ў вызначаных для наведвання Экспедыцыяй аўдыторыях. Навукова-асветніцкая канферэнцыя “Дарога да Святыняў: Ушацкі раён”  (14.30 – 17.00)

Дарога ад Ушач да Полацка (адлегласць 50 км, час у дарозе – 17.00 – 18.00)

Экспедыцыя прыбывае (17.30) да сабора Пакрава Прасвятой Багародзіцы (пр.Францыска Скарыны, 48, год заснавання – 1781, год пабудовы – 2004), адбываецца Хрэсны ход да  Богаяўленскага сабора(вул. Ніжне-Пакроўская, 24, год пабудовы – 1777). Пасля завяршэння службы ў ім, у 21.30, пачынаецца Хрэсны ход да Свята-Еўфрасіньеўскага манастыра (вул.Еўфрасінні Полацкай, 89), малебен.

Духоўна-асветніцкія сустрэчы ў вызначаных для наведвання Экспедыцыяй аўдыторыях.

ВЧР   НЧЛГ                   

3 верасня, нядзеля

Снеданне (07.00 – 08.00)

Пасадка ў сталіцы 23-га Дня беларускага пісьменства Саду Малітвы ў гонар гэтага дзяржаўнага свята і яго арганічнай часткі – 24-й Міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да Святыняў” з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга

Божая літургія

Абед

Удзел Экспедыцыі ў свяце Дня беларускага пісьменства

Справаздача Непагаснай Лампады Духоўнасці (НЛД-24)

Ад’езд у Мінск