Літаратурна-пазнавальная гадзіна “Святло пад кніжнай вокладкай”

14 сакавіка 2022 года ў Рускай Праваслаўнай Царкве адзначаецца Дзень праваслаўнай кнігі. З нагоды свята ў нядзельнай школе Свята-Уладзімірскай царквы ў Гродна прайшла літаратурна-пазнавальная гадзіна “Святло пад кніжнай вокладкай”.

З вялікай цікаўнасцю вучні школы слухалі аповед выкладчыка Вольгі Тарасавай пра гісторыю кнігадрукавання, карысць малітвы і чытання духоўнай літаратуры і пра тое, як адрозніць праваслаўную кнігу ад свецкай.

Настаяцель храма протаіерэй Аляксандр Велісейчык пазнаёміў навучэнцаў са старадаўнім выданнем Бібліі, богаслужбовымі кнігамі, выданнямі Евангелля на царкоўнаславянскай мове, надрукаванымі у ХІХ-ХХ стагоддзях. У гэтых кнігах дзеці змаглі пабачыць старажытныя буквіцы, чырвоныя радкі, ілюстрацыі-гравюры. Кожны змог дакрануцца да старадаўніх шурпатых старонак, якія захавалі след рук чытачоў, што карысталіся імі дзесяткі, а то і сотні гадоў таму.

На памяць пра сустрэчу дзеці атрымалі ў падарунак ад настаяцеля кнігу Алены Міхаленка “Шлях у нябёсы”.

По материалам сайта Гродненской епархии  orthos.org