У Нядзельнай школе пры храме свяціцеля Мікалая Цудатворцы Маларыты прайшоў чарговы семінар для выкладчыкаў нядзельных школ раённага благачыння. У яго рабоце прыняў удзел благачынны прыходаў Маларыцкай акругі, кандыдат багаслоўскіх навук, протаіерэй Віктар Паляціла, старшыня аддзела па рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Брэсцкай епархіі протаіерэй Яўген Ліхота, метадыст Таццяна Брашка, а таксама святары, якія выкладаюць у нядзельных школах, і самі выкладчыкі.
Спачатку прысутныя наведалі адкрыты ўрок па тэме “Царкоўная іерархія. Аблачэнне святароў” у 1 класе. Яго правёў выкладчык Нядзельнай школы пры храме свяціцеля Мікалая Цудатворцы Маларыты Яўген Радчык. Затым выступіў протаіерэй Яўген Ліхота і метадыст Таццяна Брашка.
Падчас работы семінара таксама былі абмеркаваны актуальныя і надзённыя пытанні. Гэта, напрыклад, дакуметальнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ў нядзельных школах, тыпавое палажэнне аб нядзельных школах, стварэнне груп сумеснага чытання Свяшчэннага Пісання. Асобна разглядалася пытанне аб развіцці краязнаўства. Напрыканцы работы семінара адбыўся абмен вопытам работы.
Мікалай Навумчык.
По материалам сайта Брестской епархии ekklisia.by