Юны іканапісец з Гродна атрымаў другое месца на Рэспубліканскім конкурсе “Мір у душы — мір у краіне”

14 снежня 2022 г. ў сярэдняй школе № 38 імя Кірыла Тураўскага горада Гродна адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне ўдзельнікаў Рэспубліканскага конкурса “Мір у душы — мір у краіне”.

Дыплом II ступені атрымаў 12-гадовы выхаванец маладзёжнай іканапіснай студыі “Пакроў” пры Пакроўскім кафедральным саборы Сяргей Каспяровіч за напісанне іконы святых князёў Барыса і Глеба. Святыя браты на выяве стаяць побач з Каложскай царквой, асвячонай у іх гонар.

Калісьці ў 2004 годзе бацькі Сяргея пазнаёміліся ў Каложскай царкве і павянчаліся. Маці шмат гадоў працавала рэгентам у Каложскай царкве, неаднойчы прыходскі хор пад яе кіраўніцтвам займаў прызавыя месцы і станавіўся лаўрэатам міжнароднага фестываля “Каложскі дабравест” і Мінскага фестываля праваслаўных песнапенняў, у апошнія гады працуе ў царкве святога прарока Іаана Хрысціцеля.

Бацька Сяргея — клірык прыхода святой прападобнай Марфы, раней служыў у Пакроўскім саборы. Айцец Павел — паэт, вершы якога чытаюць па ўсёй Беларусі. Усяго ў сям’і айца Паўла і матушкі Іны пяцёра сыноў і адна дзяўчынка.

Родныя і блізкія Сяргея Каспяровіча, віншуючы юнага мастака, яго шматдзетную сям’ю і настаўніка Дар’ю Дзмітрыеўну Пестунову з пажаданнямі здароўя, дабрабыту і плённага служэння Госпаду, дзякуюць кіраўніцтву Гродзенскай епархіі і кафедральнага сабора за стварэнне спрыяльных умоў для дзіцячай і юнацкай творчасці.

По материалам сайта Гродненской епархии orthos.org